A+ A A-


Бадалася цялятка з дубам

Оцените материал
(9 голосов)


Уладзімір Талкач

Прыказка

Аднойчы нейкае цялятка,
Што не спазнала розум свой,
Калі адсутнічала матка,
Уступіла ў першы спробны бой.

   А,вораг - дуб сярод падлесся
   З нахабствам моц сваю трымаў.
   Ад Белавежы да Палесся
   Галлём тут кожнага чапляў.


Цялятка, пэўна, зразумела,
Што трэба дубу даць адпор.
Таму з разбегу хутка, смела
Увесь свой здзейсніла напор.

   Цялятка, стукнуўшысь аб дрэва,
   Спазнала шум і трэск у вушах,
   Адчула ўсё, як тое трэба,
   І нават іскры ў вачах.

А дуб, той нават не прыкмеціў,
Што нехта там ірвецца ў бой.
Бо дзесці нейкае адмецін
Цяля не зробіў галавой.

 

Вось тут - навука для цяляткі:
Не трэба лезьці напралом,
Калі сасеш цыцку ў маткі,
Не рызыкуй уласна лбом.

   Чакай і розуму старайся,
   Каб падрасці і Зубрам стаць.
   А потым з сіламі збірайся,
   Каб спробу новую пачаць.

Не трэба біцца галавой,
Каб вырашаць пытанні рубам.
Змяні падход уласна свой
Ужо інакш змагацца з дубам.


         Уладзімір Талкач,11 чэрвеня 2016 г

 

 

Другие материалы в этой категории: « Барысаўскі  феномен Скамянелыя  душы »

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.