A+ A A-


Барысаўскі  феномен

Оцените материал
(9 голосов)
Уладзімір Талкач Уладзімір Талкач

Напэўна, усе памятаюць пра здарэнне ў Барысаве, дзе ад газу загінулі шасцёра чалавек. Гэта адбылося на тэрыторыі былога ваеннага гарадка, які меў народную назву Лядзішчы. У мяне склаўся свой погляд на гэты выпадак. Назавём яго БАРЫСАЎСКІ ФЕНОМЕН .     


Чаму і як гэта магло здарыцца адкажуць, як гаворыцца, кампетэнтныя ўстановы на чале са следчым камітэтам. Вунь ужо вывучаюць дакументы, шукаюць, пэўна,
стрэлачніка ці то паасобку, ці то калектыўна. Пошук стрэлачніка заўсёды быў з часоў Саюзу, але падобны пошук у сучаснай Беларусі мае асаблівы, акцэнтаваны і абавязковы характар. Чаму? Каб ускласці адказнасць на "ахвяру" і адвесці любую падазронасць ад дзяржаўных устаноў. Бо гэтыя ўстановы, як і ўся ўладная сістэма, недатыкальныя, непагрэшныя. Барані Бог, што ім прыйдзецца за нешта адказваць. Не, яны заўсёды маюць рацыю.

Дык вось. У барысаўскай справе таксама існуюць некалькі поглядаў на здарэнне: погляд жыхароў дома па вуліцы Дняпроўскай,а хвяр здарэння, іх родных і блізкіх, погляд дзяржаўных устаноў (газаўшчыкоў, міліцыі, санстанцыі, урачоў хуткай дапамогі). Вось тут погляды бакоў разыходзяцца. Не, канешне, была працечка газу ад якой загінулі людзі, былі іншыя сведкі, якія могуць даць паказанні аб тым, што нешта няладнае адбывалася ў гэтым доме. Я маю на ўвазе перапіску ў інтэрнеце адной з ахвяр здарэння. Ёсць сведка,
якую забірала хуткая. Людзі сцвярджаюць, што пах газу быў, аб чым сведчыць неаднаразовае звяртанне жыльцоў да адказных дзяржаўных устаноў. Але, не ўсё так проста,як здавалася б.

Справа ў тым, што ніводная з вышэйзгаданых дзяржаўных устаноў не знаходзіла паху газа. Ну, хоць ты іх "зарэж". Выклікае здаровы інтарэс наяўнасці прафесійнай здольнасці ў супрацоўнікаў газканторы, медыкаў і іншых. Каму прыйдзецца адказваць за смерць ні ў чым непавінных людзей, у тым ліку двух непаўналетніх. Далей можна было б яшчэ працягваць высвятленне абставін, з болем у сэрцы спачуваць загінуўшым ды іх родным. Але напрошваецца адзін наяўны вынік: чаму народ адчувае ПАХ (у даным выпадку газа), а дзяржава, яе ўстановы НЕ. У рэспубліканскім маштабе гэта не такі ўжо і страшэнны выпадак, хтосьці скажа, маўляў, чаго не бывае. Толькі вось мне так не падаецца.

Мне падаецца, што пах безадказнасці і абыякавасці да грамадзян краіны з боку кіраўніцтва нарастае, як і тая эканамічная крыза, якой нібыта і няма. Аб чым упэўнена і безальтэрнатыўна падкрэслівае галоўны кіраўнік дзяржавы. Мала што вы там адчуваеце страту заробкаў, страту рабочых месцаў, страчваеце ўпэўненасць у будычыні – тым людзям, што намі кіруюць, усё гэта незаўважна. Ім нават незаўважныя ахвяры – сапраўдныя,не выдуманыя апазіцыяй. Тут напрошваецца параўнанне з вядомым творам, дзе людзі ўжо звыкліся з пахам гною, у якім яны стаяць па-калена. Прызвычаіліся...

Падобнае на тое, што, як бы наш народ не прызвычаіўся да ўсяго сучаснага – улады, «выбараў», інфляцыі, падвышэння цэн і падаткаў – ПАХ таго, што нешта не тое адбываецца ў краіне, пачынае турбаваць яго. Ці ўдасца ўладзе надалей не заўважаць "паху газа", эканамічных праблем, безвыходнасці прадпрымальнікаў? Думаю, што да нейкай мяжы, пэўна, удасца. А вось што будзе надалей? Бо ПАХ СВАБОДЫ можа прыйсці на месца цярпення і абыякавасці, на месца беларускай памяркоўнасці і гістарычнай прыстасаванасці.

Магчыма, праз пэўны час гэтыя шасцёра загінуўшых у Барысаве назавуцца першымі ахвярамі змен. Хочацца верыць, што гэта будуць апошнія ахвяры абыякавасці дзяржавы да кожнага з нас.

Пакуль жа, страціўшы адчуванне рэчаіснасці, адчуванне адказнасці, улада спадзяецца, што, можа, пранясе.



Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.