A+ A A-


«Беламу легіёну» прысвячаецца

Оцените материал
(15 голосов)

Уладзімір Талкач. Верш

 


«Акуляры ўціраюць» ці «пудраць мазгі»,

А можа, «лапшу па вушах ускладаюць»?

Каб толькі, крый Божа, яны не змаглі

Даведацца, волі за што пазбаўляюць.

 

Спектаклі, бы ў цырку адлажваюць ладна:

З’явілася раптам з Няметчыны цётка…

Ды белымі ніткамі сшылась не складна,

З усяго атрымалася нейкая плётка.

 

А як пачыналася! Гром і маланкі

Ляцелі ды з вуснаў, не зблытаць не з кім.

А потым чэкісты ўжо спазаранку

Адлічвалі ролі – хто будзе якім.

 

І допыты суткамі, карай пагрозы,

Ды фільмы-страшылкі ўсім напаказ.

Не слухалі плачу, не бачылі слёзы,

А потым – дубінкі, хапун у адказ.

 

Як ладненька ўсё атрымоўвацца можа,

Паслухаць, дык проста давай медалі.

Не бачаць ні сораму, ганьбы, крый Божа,

Пагрозы з хлуснёю ў ранг узвялі.

 

А «Белы…»? Хай белым усцяж застанецца,

Ды будзе нам прыкладам у барадзьбе.

Калісці, я веру, усім адзавецца,

Хто боскае права ўсклаў на сябе.

 

3 снежня 2017 г.

 

Другие материалы в этой категории: « Краіна Белсат Дзень Волі »

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.