A+ A A-


Дзень Волі

Оцените материал
(9 голосов)

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Д З Е Н Ь    В О Л І

Уладзімір Талкач 


Дзень Волі – з няволі…
Як гэта не прыкра, даволі,
Насупраць знявагі,
У стане грамадскай адвагі
Святкуем. І каб не забыцца,
Дзень Волі павінен адбыцца.

Яшчэ і яшчэ трэба мовіць,
Што памяць свядомасць адновіць.

Бо некалі ж Воля паўстане,
І гэта – адказ на пытанне,
Якое лунае стагоддзе.
Ці ведае простанароддзе
Патрэбу ў волі?
(Няпроста і прыкра, даволі)

А можа ў няволі цішэй і бяспечна,
І гэта, магчыма, навечна ?

Ды, не. Зноў выходзім на Свята,
Сцягоў нашых безліч узнята.
Галоўнае – страху пазбавіцца трэба.
Нам Бог дапаможа. Блакітнае неба,
І зоры, і памяць – узнагарода.
А Воля , яна - для Народа !

 

25 сакавіка 2016 г.

 

Другие материалы в этой категории: « «Беламу легіёну» прысвячаецца

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.