A+ A A-


Краіна Белсат

Оцените материал
(14 голосов)
Уладзімір Талкач Уладзімір Талкач

Калі б не было гэткай краіны,то трэба было б яе стварыць.


Да чаго гэта я? А да таго, што на інфармацыйнай прасторы краіны, што завецца Рэспубліка Беларустоь, не існуе незалежнага (недзяржаўнага) тэлебачання. Бо, як бы не адносіцца да гэтага “яшчыка” з інфармацыяй, але ж большасць народу прыхільна глядзяць яго: хто больш, а хто меньш. Таму ўплыў ТБ на погляды грамадзян, напэўна, самы вялікі. І пануюць на ім тэлеканалы ўласна беларускія дзяржаўныя і расейскія дзяржаўныя (не верце, што расейскае НТВ недзяржаўны тэлеканал, якім быў некалі) альбо – сурагат з іх абодвух.

Дзень і ноч на галовы няшчасных беларусаў ільецца мора інфармацыі, якая адлюстроўвае погляды беларускага ды расейскага кіраўніцтв на падзеі ў краінах і за іх межамі. Акрамя простай інфармацыі, напэўна, адсоткаў 70-80 з’яўляецца самай сапраўднай ПРАПАГАНДАЙ. Ад яе некуды дзецца простаму чалавеку, які не мае доступа ці магчымасці карыстацца паслугамі інтэрнета.

Узнікае пытанне аб магчымасці атрымання незалежнай тэлевізійнай інфармацыі, каб была магчымасць параўноўваць яе і самастойна рабіць высновы. Вось тут і з’яўляецца неабходнасць у тэлевізійным канале, незалежным ад улады.

Я пачаў з таго, што трэба, каб з’явіўся гэткі канал. Памятаю,як гадоў дзесяць таму ў народзе абмяркоўвалася з’яўленне такога тэлеканала. Гэта павінен быў пачаць сваю працу тэлеканал Белсат. Людзі чакалі яго, як глыток свежага паветра, як адкрыцця вакенца ў мір незалежнай тэлевізійнасці. Усе тыя, каму надакучылі інфармацыйныя справаздачы аб поспехах на прадпрыемствах і палетках, аб клопатах адзінага палітыка і яго поспехах у хакейных баталіях, альбо расейскае прапагадыскае “пойла”, па-хуткаму ўсталёўвалі антэны спадарожнікавага тэлебачання, каб толькі ўбачыць Белсат.

І ён з’явіўся. Ужо першыя словы інфармацыйнай праграмы – ”Па-беларуску і без цэнзуры” – уражвалі. Гэта было тое, чаго мы так чакалі (я маю на ўвазе тую частку беларускага грамадства, якая крытычна ставіцца да жыцця,наогул, і асабіста да беларускай дзяржаўнай “адабрамс “). Бо, дзе было пачуць беларускую мову на працягу ўсіх праграм і перадач.Тое, што дэманструе дзяржаўнае тэлебачанне, не назавеш інакш, як здзекам з усяго беларускага, асабліва роднай мовы. Ну, а адсутнасць цэнзуры гаворыць сама за сябе.Гэта – тое  самае вольнае паветра, подых якога прыйшоў з Польшчы, з Еўразвязу.

Вялікі дзякуй ім за гэты тэлеканал, за тое, што не аставілі беларусаў сам-насам з дзяржаўным тэлебачаннем.Бо пачало ўжо даходзіць да таго, што гаспадары выключалі тэлевізары, калі ў ім з”яўлялася постаць адзінага палітыка. А колькі беларусаў адключалі ТБ у час навагодняга віншавання…

Краіна Белсат. Я не памыліўся, калі назваў тэлеканал краінай. Той, хто апошнія гады  глядзіць гэты тэлеканал, напэўна, прыйшоў да высновы, што тут мы бачым іншую Беларусь, краіну без прыкрас, без справаздач, без усіх тых “стражайшых нахілаў і разносаў”, без усіх тых спроб вучыць нас жыць. Калі глядзіш Белсат,складаецца ўражанне, што краіна існуе ў міжнароднай прасторы са сваімі праблемамі і перамогамі, са сваёй гісторыей. Тут мы ведаем аб існаванні Беларусі раней, чым з 1994 г. альбо з 1944 г. ці 1941 г. (дзяржайныя мэдыі ў асноўным лічаць існаванне РБ не інакш, як з гэтых часоў – ні больш, ні меньш).

А вось Алесь Краўцэвіч і Уладзімір Арлоў у праграмах “Гісторыя пад знакам “Пагоні” расказваюць аб гісторыі нашай Бацькаўшчыны з часоў існавання Полацкага княства, часоў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага І Жамойцкага, часой  Рэчы Паспалітай (краіны дзьвух народаў). Тады сапраўды адчуваеш сябе часткай славутай гісторыі, часткай еўрапейскага напрамку развіцця Радзімы. Што ўжо гаварыць пра такія праграмы,як “Мова – нанова”, ”Зоры не спяць”, ”Відзьма – невідзьма”, ”Два – на два”, ”Форум” ды іншыя. Кожны, хто глядзіць Белсат, мае магчымасці пароўноўваць нашу рэчаіснасць і інфармацыяй з іншых сродкаў яе атрымання (тэлебачанне, радыё, газэты). Гэта ўжо іншыя людзі – людзі, якія пачынаюць размаўляць на роднай мове. Памятаю, як у пачатку вяшчання Белсата беларусы адказвалі на пытанні карэспандэнтаў, то можна было і не пачуць беларускага слова.А зараз амаль кожны другі апытаны гаворыць па-беларуску. Менавіта тут ёсць частка ўплыву тэлеканала на сваіх гледачоў. Адно тое, што пачалі паказваць  фільмы, дубліраваныя па-беларуску. Як прыемна было глядзець замежны фільм “Анна Карэніна”, дзе гучала наша родная мова. Ці можа пахваліцца хоць водзін дзяржаўны тэлеканал дубляжом фільма па-беларуску? Я ужо не кажу пра дзіцячыя мульцікі па-беларуску.

Калі б не было “Белсата”, то яго трэба было  стварыць. Але ж ён ужо ёсць. Нясе  незалежнае беларускае слова ў масы тых, хто абзавёўся спадарожнікавай антэнай. Нажаль, тыя хто яе не мае, пазбаўлены магчымасці  мець іншую незалежную інфармацыю. Напэўна, настае час, каб пачаць патрабаваць ад улады даць магчымаць тэлеканалу Белсат вяшчаць на даступнай інфармацыйнай прасторы Беларусі разам з расейскімі тэлекананамі. Гэта не супярэчыць нашай Канстытуцыі, дзе гаворыцца аб свабодзе інфармацыі, не супярэчыць палітыцы кіраўніцтва краіны, якое ўсё адкрыцей заявўляе аб супрацоўніцтве з Польшчай і Еўразвязам. А то ўвогуле незразумела, аб якім паляпшэнні адносін з суседняй краінай (з якой мы жылі больш 500 год у цесным саюзе, а потым і адной краіне – Рэчы Паспалітай) і Еўразвязам ідзе гаворка, калі ўлады не дазваляюць акрэдытоўваць карэспандэнтаў Белсат, прыцягваюць да адказнасці беларускіх  карэспандэнтаў за супрацу з Белсат. Я ужо не кажу аб магчымасці адчыніць у Беларусі карпункт Белсат.

Але ж усё калісці пачынаецца. Настаў, напэўна, час гаварыць і змагацца за першы незалежны беларускамоўны тэлеканал. Дапаможам Белсату, каб яго краінай стала ўся Беларусь. Жыве Беларусь!

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.