A+ A A-


Культурны праменад

Оцените материал
(9 голосов)

 

Верш Уладзіміра Талкача

Культурны праменад 
(З нагоды аднаго Кодэксу)


За нафту прадалі гісторыю, мову,
Яшчэ і культуру, як той фестываль.
Як тут не ўбачыць зацятую змову,
Каторая бачна сляпому амаль!

   Культуру цяжэй ахапіць агароджай,
   Пастроіць у нейкія шэрагі спраў.
   Быць вольнаю ёй, захапляльнай, прыгожай
   Заўсёды хацелася. Хто б параўнаў.


Культура – яна, як апошняе выйсце,
Яшчэ існавала ў марах надзей.
Ды раптам з палёгкай рашучасці чыйсце
Акрэслілі ёй усё абмежжа падзей.


   Схітрыліся так, што ў Маскве захапілісь:
   «Узяць і стрыножыць усё, што змаглі!»
   Здаецца, заўзята да ёй прычапілісь,
   Ды так, што застаннуцца потым вуглі.


Пад назвай «Культура» абнесена дротам,
Ахова на строме стаіць нездарма,
Каб сёння ці заўтра, а, можа, і потым
Не высклізнуў нехта з аблогі ярма.


   І дыхаць усё цяжалей і балюча
   Ад кожнае спробы паветра знайсці.
   І раны на душах – глыбей, негаючы,
   Ды некуды дзецца ці нават сысці.


Але, мо, дарэмна ім пляскаць у далоні
З нагоды сваіх «цыркуляраў у народ»?
Бо вырвуцца хутка з «Пагоняю» коні,
Пачуўшы дыханне паветра свабод!


   Як хочацца верыць і з верай змагацца
   З «культурнымі» спробамі ўсё захапіць.
   Як хочацца дзесці ўжо аб"яднацца!
   (Патрэбна як дыхаць, як есці, як піць!)

 

Другие материалы в этой категории: « Казачная прапанова Краіна Белсат »

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.