A+ A A-


Фатографа Генадзя Верацінскага аштрафавалі за акцыю супраць інтэграцыі

Оцените материал
(8 голосов)
Генадзь Верацінскі Генадзь Верацінскі

27 снежня суд у Менску пакараў Генадзя Верацінскага штрафам у 30 базавых велічынь за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй, якая праходзіла 7 снежня .


Верацінскага абвінавацілі ў тым, што ён браў актыўны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і выкрыкваў лозунгі. Сам Генадзь Верацінскі, фатограф і сябра АГП і БАЖ, кажа, што нічога такога не рабіў. А быў на акцыі і здымаў мерапрыемства як журналіст.

Гэта пацвярджаюць калегі, што былі на акцыі. Здымкі Верацінскага пасля былі размешчаныя на многіх інфармацыйных сайтах.

Што праўда, Генадзь не пазначаў сябе на акцыі журналістам. А гэта, нагадаем, са студзеня 2019 года патрабаванне беларускага заканадаўства.

Закон абавязвае журналістаў мець ясна бачны знак прадстаўніка СМІ. Гэта можа быць нарукаўная павязка, бэйдж ці камізэлька, паведамляе инфармацыйная служба БАЖ.

 

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.