A+ A A-


Мінскую абласную арганізацыю АГП узначаліў Віктар Малочка

Оцените материал
(7 голосов)

13 верасня адбылася канферэнцыя Мінскай абласной арганізацыі АГП, на якой абраны новы кіраўнік арганізацыі.


Большасцю галасоў пры адным устрымаўшымся ўдзельнікі канферэнцыі вырашылі вызваліць ад абавязкаў старшыні арганізацыі Аляксандра Валчаніна на падставе невыканання ім сваіх абавязкаў.

Абраны новы кіраўнік. Партыйцы адзінагалосна выказаліся за кандыдатуру Віктара Малочка, дагэтуль намесніка старшыні Мінскай абласной арганізацыі АГП.

Уладзімір Малярчук і Святлана Панамарова (абраная на канферэнцыі) – яго намеснікі.  

У інтэрв’ю сайту ucpb.org Віктар Малочка адзначыў, што надалей галоўнымі накірункамі яго дзейнасці на новай пасадзе стануць падрыхтоўка і ўдзел у бліжэйшых выбарчых кампаніях ды актывізацыя дзейнасці абласной арганізацыі ў цэлым.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.