Да праграмы «Мільён новых працоўных месцаў» і лідэра АГП – асаблівая ўвага.
У цэнтральным парку пад пякучым сонцам і бел-чырвона-белым сцягам збірае подпісы за вылучэнне Анатоля Лябедзькі кандыдатам на пасаду прэзідэнта вядомы ў Вялейцы актывіст АГП Уладзімір Малярчук.
«Падыходзяць шмат людзей, цікавяцца. Пытаюцца пра кандыдата, пра выбары, аб жыцці шмат размаўляюць. За дзень збіраецца больш за 30 подпісаў, – кажа Уладзімір Малярчук. – На жаль, падыходзіць нямала і такіх, хто хацеў бы паставіць подпіс, але не мае пашпарту. Пашпарт трэба мець абавязкова!»
Пікет у Вілейцы працуе з 10.30 да 14.00 у пятніцу, суботу і нядзелю. Месца збору – цэнтральны парк.