Цэнтр даследванняў i прагнозаў развiцця «Еўрапейскi Дыялог» распачаў цыкл сустрэч-лекцый «Беларускi дом у еўрапейскiм квартале».
Першая прайшла ў Віцебску.
«Праз размову, дыскусiю з удзелам дыпламатаў еўрапейскiх краiн мы гаворым пра сучаснасць, прагназуем будучыню, - распавёў палітык Анатоль Лябедзька. - Дзякуй лiтоўска-эстонскаму тандэму Данатасу Аўгунасу i Кадры Лут за цiкавую, змястоўную сустрэчу.
А таксама Ірыне Яскевiч – за арганiзацыю мерапрыемства!»